У Нараўцы прэзентавалі абрад „Ночы Купалы”
Пусканне вянкоў, карагоды, традыцыйныя песні і шуканне таямнічай кветкі папараці – у Нараўцы што на Падляшшы прэзентавалі абрад „Ночы Купалы”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі фальклорныя калектывы з Беласточчыны а таксама госці з Беларусі. Імпрэза пачалася традыцыйным карагодам вуліцамі мястэчка.
– Гэтае свята ідзе яшчэ з язычніцтва. Яно – як вянец лета. І заўсёды яно нейкае варажбіцкае.
– Дзяўчына павінна знайсці кветку папараці. І як знайдзе – будзе вельмі шчаслівай: што задумае, тое і спраўдзіцца.
– Маладыя хадзілі, шукалі, шукаюць і будуць шукаць. Старыя ўжо менш шукаюць. Бо ім тая кветка непатрэбная.
– Пляцём вянкі, купальскія песні спяваем, карагоды водзім, праз вогнішча скачам – агонь ачышчае душу і цела.
– Удзельнікі калектываў прывезлі 20 ці 30 вянкоў. Кожны хоча паказаць свой.
У час імпрэзы „Ночы Купалы” ў Нараўцы выбіралі самыя прыгожыя вянкі, скакалі праз вогнішча ды слухалі купальскія песні ў выкананні калектываў „Цаглінкі”, „Нараўчанкі”, „Надзея” з Пружан ды „Сунічкі” з Камянца. Мерапрыемства арганізавана ў межах транспамежнага беларуска-польскага праекта “Ад Яна да Івана”.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.
