У Нарве распісвалі яйкі і пяклі „бусловыя лапы”.



У падляшскай Нарве распісвалі велікодныя яйкі і пяклі „бусловыя лапы”.

У Гміннай бібліятэцы ў Нарве прайшлі сямейныя майстар-класы па вырабу велікодных пісанак. Дзеткі з беларускай групы Прадшколля №1 у Гайнаўцы ды іх бацькі, а таксама дзеткі з Нарвы, вучыліся ўпрыгожваць яйкі тэхнікай батыку. Таксама выпякаліся традыцыйныя „бусловыя лапы” – абрадавае цеста, якое пякуць на Дабравешчанне.

„Паміж нашай біблятэкай і гайнаўскім дзіцячым садком завязалася цікавае супрацоўніцтва”, – кажа дырэктар Гміннай біблятэцы ў Нарве Анна Анджэюк-Савіцка:

– Яны вучаць нашых дзетак з Нарвы пекчы „бусліную лапу”, расказваюць пра велікодныя традыцыі, чаму пякуць “бусліныя лапы”. Мы маем большы досвед у вырабе пісанак. Вучым дзетак і бацькоў традыцыйнай методыцы роспісу. Будзем старацца культываваць традыцыі.

Ужо 3-ці год запар бібліятэка ў Нарве і Дзіцячы садок №1 у Гайнаўцы ладзяць майстар-класы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара