„У нашай цырульні працуюць толькі беларускія майстры”



Беларусы працягваюць абжывацца ў Беластоку. Ствараюць свае фірмы, піцэрыі і цырульні. Пры гэтым імкнуцца, каб новыя працоўныя месцы даставаліся землякам. Нядаўна на вуліцы Жалезнай з’явілася новая цырульня, у якой працуюць толькі беларускія майстры.

Кажа гаспадыня цырульні Кацярынай Адамовіч:

– Я лічу, што нашыя беларускія майстры вельмі добра працуюць. Я бачу іх якасць працы і цаню гэта. Кліент сам выбірае да каго пайсці. Пайсці ў іншы салон, ці пайсці да нас. Таму мы цэнім кожнага кліента. Большая частка нашых кліентаў – гэта, канешне, беларусы. І майстры ў нас працуюць толькі з Беларусі. Кліенты, адпаведна, цягнуцца да сваіх.

Цырульня ўжо карыстаецца поспехам – заўсёды тут ёсць кліенты. Прычым сапраўды большасць кліентаў – гэта беларусы, якія прыязджаюць сюды з розных куткоў Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя