У Орлі рэалізуюць праект “Вяртанне ў мінулае”



Добраахвотная пажарная каманда ў Орлі, што на Падляшшы, пачала рэалізацыю праекта “Вяртанне ў мінулае”. Гэта фатаграфічна-фільмовыя майстар-класы  для дзетака  мясцовай гімназіі. “Хацелася нешта цікавага прыдумаць для іх на час летніх вакацый,” – кажа Альжбета Назарэвіч з Добраахвотнай пажарная каманда ў Орлі:

– Мы вырашылі нешта зрабіць для дзяцей і напісалі праект “Вяртанне ў мінулае”. Праект дасць магчымасць моладзі развіваць свае здольнасці ў фатаграфаванні і стварэнні фільмаў, дасць магчымасць паглыбіць свае веды па гісторыі той зямлі, дзе яны яны жывуць.

Праект будзе праводзіцца ўвесь ліпень. За працай дзетак назіраюць інструктары з Мастацкага ліцэя ў Супраслі: Кацярына Заблоцкая ды Кацпэр Паўлюк. Праект фінансава падтрымалі Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства ды Гмінны асяродак культуры ў Орлі.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара