У Падляшскай оперы – выстава пра драўлянае дойлідства вёскі Соцы



Фатаграфіі і малюнкі драўляных будынкаў з вёскі Соцы можна пабачыць у Падляшскай оперы і філармоніі. Тут адбылося падвядзенне вынікаў летніка студэнтаў архітэктуры беластоцкага Палітэхнічнага істытута.

Студэнты на працягу некалькіх тыдняў апісвалі драўляныя будынкі, дэкор, фатаграфавалі людзей ды іх хаты. Ініцыятыва належыць солтысу вёскі Тамары Ляшчынскай і працаўнікам інстытута архітэктуры.

Кажа солтыс Тамара Ляшчынская:

– Гэта не проста штосьці знайсці на камп’ютары, гэта прыехаць і пабачыць. Але каб пабачыць, то трэба каб нехта паказаў такія вёскі. Людзі пачынаюць аднаўляць хаты так, як калісьці дзяды і прадзеды будавалі. Вяртаюць назад тыя аздобы.

 

Штогод уласнікі драўляных будынкаў з вёскі Соцы займаюць высокія месцы ў конкурсе Маршалкоўскай ўправы на найлепшы захаваны драўляны будынак на Падляшшы.

Выстава драўлянага будаўніцтва вёскі Соцы працуе ў будынку Оперы і філармоніі ў Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара