У Паньках ушаноўваюць Казанскую ікону Божай Маці



Казанскую ікону Божай Маці славяць у Паньках, што ў гміне Юхнавец Касцельны. У вёсцы знаходзіцца капліца, пад яе заступніцтвам, і месца гэтае вядомае многімі цудамі, у тым ліку вылячэннем. Свята адзначаюць мясцовыя жыхары ды праваслаўныя вернікі, якія прыбылі з іншых месц Беласточчыны.

Кажа настаяцель мясцовага Прэчысьценскага  прыходу ў Кажанах, што непадалёк Панькоў, Ян Койла:

– Для нас гэтае свята асаблівае. Бо на нашай зямлі з’явілася ікона Божай Маці. І адзін вернік вырашыў пабудаваць на гэтым месцы каплічку ў гонар Казанскай іконы Божай Маці. Гэтае месца для нас святое, бо тут асабліва адчуваецца як Божая Маці дае нам сваю міласць.

Свята Казанскай іконы Божай Маці ў Паньках адзначаецца ў ліпені ў сувязі з тым што, паводле паданняў, гэта ікона з’явілася там якраз у ліпені. Гэтае ж свята адзначаецца ў мясцовасці таксама ў лістападзе, калі свята адзначае Праваслаўная царква.

 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара