У Пасынках размалёўвалі крыжы–помнікі



У Пасынках, што на Падляшшы, размалявалі крыжы–помнікі. Паводле ініцыятывы настаяцеля праваслаўнага прыхода Святога Яна Хрысціцеля айца Яўгена Сушчы, дзеткі і бацькі размалявалі два крыжы.

Першы паставяць у вёсцы Локніца, на тым месцы, дзе ў 15-16 стагоддзях стаяла царква Святога Мікалая. Другі крыж завязуць на Святую Гару Явар:

– Падумалі, што добра было б, каб ад нас у гэтым асобым месцы, дзе так Маці Божая праславілася, быў крыж. Мы паедзем туды і ў Дзень святых Пятра і Паўла возьмем гэты крыж на рукі і панясём яго на гару і там ад усіх беларусаў Беласточчыны яго паставім.

Святая Гара Явар ляжыць на польска-славацкай мяжы. 12 ліпеня, у дзень памяці Святых Пятра і Паўла, з вёскі Высова, якая ў трох кіламeтрах ад гары, ідзе Хросны ход з крыжамі, якія ўсталёўваюць на гары каля праваслаўнай царквы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара