У Патоцы асвяцілі капліцу ў гонар Праведнай Анны



Некалькі соцень людзей з удзелам Беластоцка-Гданьскага архіепіскапа Якуба ў вёсцы Патока, што ў гміне Міхалова, асвяцілі капліцу ў гонар Праведнай Анны. Капліца будзе таксама памяткай пра трагічныя падзеі ў вёсцы з траўня 1945 года, калі аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндзеляжа (Лупашкі) пацыфікаваў вёску.

Нічога не перашкаджае сказаць мне, што мы беларусы, праваслаўныя беларусы, якія з вякоў жылі на гэтай зямлі.

– Мой дзядзька Анатоль Бэкіш адсюль паходзіць. І ён увесь час успамінаў, як на яго вачах забілі тату. Ён тады меў 7 гадоў.

16 траўня ў Патоцы былі расстраляныя бацька і сын Бэкішы, а таксама браты Малашэўскія. Тыдзень пазней 22 траўня аддзел Лупашкі спаліў вёску. У пажары загінула тады трое дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў і мужчына. Ахвярадаўца капліцы ў Патоцы – мясцовы прадпрымальнік Анджэй Шум, які кажа, што пабудова закончыцца яшчэ ў гэтым годзе.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі