У Патоцы ўшанавалі памяць забітых беларусаў



Ужо трэці год жыхары вёскі Патока збіраюцца на паніхіду, каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў у вёсцы ў траўні 1945 года ад рук польскага ўзброенага падполля.

“Молімся за бязвінных ахвяраў, каб ніколі такое не паўтаралася”, – кажа айцец Аляксандр Алексеюк. У вёсцы плануецца пабудова капліцы.

– На драўлянай капліцы будзе ўсталявана памятная шыльда прысвечаная гэтай падзеі.

– У маладосці не ведаў пра гэтыя падзеі, казалі, што Патоку спаліў аддзел Лупашкі.

– Адзін з тых, што паліў Патоку, жыў у Міхалове і хадзіў з ўзнагародамі. Нам гэта баліць.

– Гэта для мяне не народ, які знішчае свае карані. Хочацца, каб наша праўда не знікала, каб не выйшла так, што тут нашай беларускай нацыі не было, няма і не будзе, каб не было поўнай паланізацыі гэтых тэрыторый.    

22-га траўня 1945 года вёску спаліў аддзел пад камандаваннем Зыгмунта Блажэевіча “Зыгмунта”, які быў часткай аддзела 5 Віленскай брыгады АК пад камандваннем Зыгмунта Шэндзеляжа “Лупашкі”. У пажары загінулі трое дзяцей і адзін мужчына. Перад гэтым 16-га траўня ў Патоцы былі разстраляныя чатыры асобы.

 

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара