У Пецярбургу затрымалі беларуску, якой на Радзіме пагражае турма



Раніцай 1 лістапада ў Санкт-Пецярбургу супрацоўнікі расейскага крымінальнага вышуку затрымалі 24-гадовую грамадзянку Беларусі Яну Пінчук. Як высветлілася, дзяўчына знаходзілася ў вышуку на радзіме. Яна з’ехала з Беларусі каля года таму, працавала афіцыянткай у Расеі. Па словах хлопца, дзяўчына свабодна перамяшчалася паміж Масквой і Пецярбургам, нават не падазраючы, што ў Беларусі на яе ўзбуджаная крымінальная справа. Па папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да яе распачатая справа па артыкулах аб распальванні варожасці і заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі. Апошняя вядомая інфармацыя па сітуацыі, што ўвечары Яну Пінчук з 16-ага аддзелу паліцыі на Васільеўскім востраве даставілі ў пракуратуру. З ёй працуе адвакат.