У Плёсках ушанавалі памяць ахвяр вайны



У Плёсках ушанавалі памяць жыхароў вёскі, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Намаганнямі аб’яднання „Нашыя Плёскі”, а таксама пры падтрымцы войта гміны Бельск Падляшскі, у вёсцы Плёскі з’явіўся крыж-помнік. Ён прысвечаны памяці жыхароў мясцовасці, ахвярам Другой сусветнай вайны, загінуўшым у 1939-1945 гг.

Кажа старшыня аб’яднання Яўген Бало:

– Мой дзядзька Гжэгаж Тарасюк, які не вярнуўся з вайны, быў вывезены ва Усходнюю Прусію, на працу ў ваколіцы Кёнігзберга. Чырвоная армія яго вызваліла, далей ён удзельнічаў з Чырвонай арміяй у вайне. Праўдападобна загінуў у ваколіцах Аструды. 

Крыж-помнік усталяваны побач з мясцовай царквой Праабражэння Гасподняга. На помніку пазначаны 19-ць вядомых імён ахвяр вайны. Шматлікія імёны застаюцца невядомымі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя