У Польшчу прыбылі больш за 3 мільёны 600 тысяч уцекачоў з Украіны



З пачатку вайны ва Украіне польскія памежныя кантралёры аформілі на пераходах 3 мільёны 613 тысяч украінскіх грамадзян.

Пра гэта ў Твітары паведамляе  польская Памежная служба.

За мінулыя суткі з Украіны ў Польшчу прыехала 21 тысяча 700 чалавек. Сёння да 7-ма гадзіны  раніцы ў Польшчу з Украіны  прыбылі 5 тысяч 900 чалавек. У сваю чаргу з пачатку вайны з Польшчы ва Украіну выехалі адзін мільён 584 тысячы чалавек.

[manual_related_posts]