У Польшчу прыбылі каля 100 тысяч чалавек з ахопленай вайной Украіны



Намеснік міністра ўнутраных справаў Польшчы Павел Шэфернакер заявіў, што каля 100 тысяч чалавек перайшлі ў Польшчу з Украіны пасля таго, як Расея пачала вайну. Пра гэта, як піша „Еўрапейская праўда”, паведамляе Reuters.

Ён адзначыў, што толькі з 7 раніцы суботы мяжу перасеклі 9 тысяч чалавек.

„З 7 гадзін раніцы ўкраінскі бок перакрыў частку палос для аўтамабіляў і дазволіў рух пешаходаў”, – сказаў Шэфернакер журналістам. „Чарга з украінскага боку павінна зменшыцца”, – дадаў ён.

Польшча стварыла дзевяць пунктаў прыёму ўкраінцаў, якія перасякалі мяжу, дзе яны могуць атрымаць ежу, медыцынскую дапамогу і інфармацыю.

У ААН чакаюць, што ў выніку вайны Украіну пакінуць да 5 млн украінцаў.

Фота: Darek Delmanowicz /PAP

[manual_related_posts]