У Польшчу з Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць амаль паўтысячы мігрантаў
18 гадоў таму
У Польшчу з Беларусі за апошнія суткі спрабавалі нелегальна перайсці 482 мігранты. Польскімі памежнікамі затрыманыя 8 чалавек (6 — з Ірака, 2 — з Ірана), астатніх развярнулі назад.
Папярэднія суткі палякі паведамілі пра 470 мігрантаў, якія ішлі праз мяжу з Беларусі, на дзень раней было больш — каля 600. Па-ранейшаму польскія памежнікі затрымліваюць замежнікаў, якія дапамагаюць мігрантам у нелегальным пераходзе мяжы. На гэты раз сярод 5 чалавек 2 грамадзяніны Грузіі, па адным — Украіны, Сірыі і Ірака.
Беларускае Радыё Рацыя
fot. Adam Janczewski
