У Польшчу з Украіны прыбылі 1 млн. 300 тыс. чалавек
3 месяцы таму
Мільён трыста тысяч чалавек прыбылі з Украіны ў Польшчу з пачатку рускага ўварвання ва Украіну, паведаміла Памежная служба Польшчы 9 сакавіка. 93% з іх – грамадзяне Украіны, 1% – палякі, а астатнія – грамадзяне амаль ста розных дзяржаў свету.
Толькі 8 сакавіка польска-ўкраінскую мяжу перасеклі больш за 125 тысяч чалавек. Як паведама польская памежная служба, толькі сёння да 7-й гадзіны праз польска-ўкраінскую мяжу праехалі трыццаць тры з паловай тысячы чалавек.
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna