У Польшчу з Украіны ўжо прыбылі 377,4 тысячы чалавек



28 лютага з Украіны ў Польшчу прыбылі больш за 100 тыс. чалавек, паведамляе Памежная ахова краіны. Сёння, 1 сакавіка, уначы польскія пагранічнікі аформілі ўжо 24 тыс. чалавек.

З пачатку вайны Расеі супраць Украіны з 24 лютага польскі бок ужо прыняў больш за 377,4 тыс. бежанцаў.

Учора ААН ацэньвала іх агульную колькасць у 500 тыс. чалавек.