У Польшчы ад каронавіруса прышчапілася ўжо звыш 19 мільёнаў чалавек
Мністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 767 новых пацверджданых тэстамі выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, у тым ліку 34 на Падляшшы.
З-за COVID–19 за апошнія суткі ў Польшчы памерла 21 асоба, з чаго дзве асобы ў Падляшскім ваяводстве. У Польшчы ад каронавіруса ўжо прышчэплена звыш 19 мільёнаў чалавек.
