У Польшчы адбыліся пратэсты супраць новых абмежаванняў на аборты



13 студзеня каля дзвюх тысяч чалавек, у асноўным жанчыны, выйшлі на акцыю да будынка Сейма ў Варшаве. Удзельнікі мітынгу трымалі транспаранты „Ганьба!”, „Дапамога медыцынская, не божая”, „Жанчыны без абортаў будуць паміраць”.

Падставай для новых пратэстаў стала навіна пра тое, што парламент краіны 10 студзеня накіраваў у спецыяльную парламенцкую камісію законапраект, паводле якога нават няправільнае фарміраванне плоду больш не будзе з’яўляцца умовай для дазволу на аборт. Адначасова большасць дэпутатаў Сейма, у тым ліку каля 30 палітыкаў з ліку ліберальнай апазіцыі, прагаласавалі супраць лібералізацыі законаў аб абортах.

У кастрычніку 2016 года польскі Сейм прыняў у першым чытанні законапраект аб практычна поўнай забароне абортаў, аднак масавыя пратэсты па ўсёй Польшчы, на якія выходзілі сотні тысяч чалавек, прымусілі дэпутатаў адхіліць гэты дакумент.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wyborcza.pl