У Польшчы напружаная эпідэміялагічная сітуацыя



Сёння Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за суткі выявілі амаль 27 тысяч новых выпадкаў заражэння. Памёр 421 чалавек з кавідам, 292 асобы з гэтага ліку мелі хранічныя захворванні. Агулам з пачатку пандэміі ад каронавіруснай інфекцыі ў Польшчы памерлі больш за 82,5 тысячы чалавек.

Найбольшая колькасць новых выпадкаў заражэння зафіксаваная ў Мазавецкім ваяводстве – больш за чатыры тысячы. На Падляшшы – 656 новых выпадкаў. На гэты час у краіне ў шпіталях знаходзіцца больш за 19 тысяч чалавек з кавідам, а 1687 чалавек падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Беларускае Радыё Рацыя