У Польшчы новы максімум суткавага прыросту заражэнняў каронавірусам



У Польшчы суткавы прырост заражэнняў каронавірусам другі раз за тыдзень перавысіў 35 000 выпадкаў і ўсталяваў новы максімум. Пра гэта сведчаць новыя дадзеныя Міністэрства аховы здароўя.

За мінулыя суткі ў Польшчы зарэгістравана 35 251 новы выпадак заражэння каронавірусам – амаль на 100 больш, чым папярэдні рэкорд заражэнняў, зарэгістраваны ў мінулую пятніцу (35 143). Больш за ўсё выпадкаў прыпадае на Сілезскае ваяводства – амаль 6000, наступныя – Мазавецкае і Вялікапольскае з больш 4 тысячамі новых хворых. 621 хворы памёр. У шпіталях хворыя на каронавірус займаюць больш за 31 800 ложкаў, з іх больш за 3100 знаходзяцца ў рэанімацыі.

Беларускае Радыё Рацыя