У Польшчы новы рэкорд чацвёртай хвалі COVID-19



У Польшчы ўстаноўлены рэкорд па заражэннях COVID-19 за час чацвёртай хвалі. За апошнія суткі ў Польшчы зарэгістравана 3236 новых выпадкаў заражэння, смяротных зыходаў — 44.

Падляшша застаецца на трэцім месцы пасля Люблінскага і Мазавецкага ваяводстваў па колькасці новых хворых – тут іх 339 за суткі.

Зараз у шпіталях Польшчы знаходзяцца больш за 3000 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя