У Польшчы пачаўся Тыдзень малітваў пра еднасць хрысціян



Сёння ў Польшчы пачаўся Тыдзень малітваў пра еднасць хрысціян. Гэтым разам матэрыялы для экуменічных малітваў падрыхтавала Рада Цэркваў Блізкага Усходу. Сёлета Тыдзень арганізаваны пад лозунгам: “Мы ўбачылі Яго зорку на Усходзе і прыйшлі, каб пакланіцца Яму”.

Цэнтральная служба Тыдня малітваў пра еднасць хрысціян адбудзецца ў нядзелю 23 студзеня ў 17 гадзін у праваслаўным саборы св. Марыі Магдалены ў Варшаве. У Беластоку ў сераду (19 студзеня) у храме Уваскрэшання Хрыстовага а 17-ай пачнецца экуменічнае набажэнства пад кіраўніцтвам архіепіскапа Якава.

Тыдзень малітваў пра еднасць хрысціян праводзіцца штогод з 18 па 25 студзеня (часам і даўжэй) ва ўсім свеце.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wiadomosci.onet.pl

[manual_related_posts]