У Польшчы пачынае дзейнічаць забарона на гандаль у нядзелю



Польскі Сейм прыняў закон аб абмежаванні гандлю ў нядзелю. Згодна з законам, забарона тычыцца кожнай другой нядзелі і большасці гандлёвых кропак, у тым ліку гімпермаркетаў.

Супраць зменаў выказваюцца прадпрымальнікі і некаторыя апазіцыйныя партыі. Змены таксама прынясуць нязручнасці беларусам, якія прыязджаюць за пакупкамі ў Польшчу:

– Беларусы найбольш прыязджаюць, зразумелая справа, у выходныя дні. Таму гэта хутчэй за ўсё прывядзе да зніжэння і нашкодзіць гораду Беластоку.

– Незразумела, як нядзелю можна закрыць для гандляроў у прынцыпе. Гэта ж іх найлепшы дзень у плане гандлю.

– Хацелася б часцей прыязджаць, і ў нядзелю таксама.

– Я б не сказаў, што гэта вялікая праблема, будзем неяк падстройвацца.

Закон аб абмежаванні гандлю прадугледжвае некаторыя палёгкі. Гандляваць змогуць індывідуальныя прадпрымальнікі, пры ўмове, што будуць гандляваць асабіста. Чарговая нядзеля, калі будзе дзейнічаць забарона на гандаль, 18 сакавіка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя