У Польшчы пачынаецца Нацыянальная выстава коней арабскай пароды



Сёння ў Янаве Падляшскім, што ў Люблінскім ваяводстве, стартуе 43-я Нацыянальная выстава коней арабскай пароды. Падчас трохдзённага мерапрыемства польскія дзяржаўныя і прыватныя конегадоўцы прэзентуюць 150 коней.

На нядзелю запланаваны традыцыйны аўкцыён Pride of Poland, у якім прымуць удзел 16 коней. Старшыня Польскага клуба конных гонак Тамаш Халімонюк кажа, што ў сёлетнім мерапрыемстве прымае ўдзел рэкордная колькасць коней.

Тамаш Халімонюк дадаў, што ўсе квіткі на трыбуны былі прададзеныя, а запрашэнні раздадзеныя. Мерапрыемства завершыцца ў панядзелак другім аўкцыёнам Summer Sale, падчас якога конегадоўцы прадставяць 19 коней.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: equista.pl