Бясплатныя падручнікі для польскіх першакласнікаў



elementarz_pap600Як паведаміў Падляшскі Кураторыум Асветы, новыя бясплатныя міністэрскія падручнікі для вучняў першых класаў ужо перадаюцца 16 тысячам наймалодшых вучняў падляшскіх школ. Вучні будуць імі карыстацца цягам 3 гадоў. Аднак, як паведаміла прэс-сакратар кураторыума Ганна Марэк, 12 школ у рэгіёне адмовіліся ад гэтых падручнікаў.

–  Перадусім гэта непублічныя школы – каталіцкія, прыватныя. Магчыма, школы маюць сваю задуму датычна навучання, таму вырашылі карыстацца іншымі кніжкамі. Цяжка мне штосьці сцвярджаць, чаму кожная з гэтых  школ вырашыла абраць іншы падручнік.  

Па словах спадарыні Марэк, бацькі дзяцей тых школ, якія адмовідіся ад бясплатных падручнікаў, не будуць стратныя, бо самаўрады забавязаныя прафінансаваць падручнікі для вучняў першых класаў. Калі б набыць камплект падручнікаў для першага класа, трэба выдаткаваць на гэта 200 злотых.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота  i.wp.pl