У Польшчы прайшла акцыя «Szlachetna Paczka»
Пакункі з адзеннем, ежай, цацкамі, рознага віду абсталяваннем трапілі да амаль 19 тысяч сямей ды самотных людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай ды фінансавай сітуацыі.
«Вялікі дзякуй усім даравальнікам і валанцёрам, дзякуючы якім атрымала гэтыя цудоўныя падарункі», — кажа спадарыня Лідзія, 80-ці гадовая жанчына з абмежаванымі магчымасцямі:
— Вельмі, вельмі шмат — і ўсё такое добрае і прыгожае, патрэбнае. Вялікі ўсім дзякуй. Памыць талерку, адной вадой не памыеш, а ў мяне і пяці грошай няма. На што ж я трыццаць гадоў працавала? Каб у мяне кавалак хлеба быў. Я яго сёння ў мяне няма.
Сёлета акцыю «Szlachetna Paczka» упершыню ладзілі таксама ў Гайнаўцы. Дапамогу атрымалі 34 сям′і з Гайнаўскага павету. Акцыя праводзіцца ўжо 16 раз, а прыдумаў яе ксёндз Яцэк Стрычэк.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара