У Польшчы разбіўся вайсковы самалёт



Як інфармуе gazeta.pl, здарэнне адбылося ўночы, у 1:57, пад Пасленкам, што ў Варміньска-Мазурскім ваяводстве.

МіГ-29 выконваў вучэбнае заданне — перахоп двух адзіночных самалётаў.

Адзначаецца, што пілот быў дасведчаным (800 гадзін налятаў на самалёце за час сваёй службы). Ён паспеў катапультавацца, але не выжыў. Цела афіцэра знайшлі за некалькі соцень метраў ад абломкаў МіГ-29.

Да высвятлення прычын авіякатастрофы прыпыненыя палёты падобных самалётаў.

Фота: glospasleka.pl, Tomasz Waszczuk /PAP, Piotr Bułakowski /RMF FM

[manual_related_posts]