У Польшчы рэзка вырасла смяротнасць ад COVID-19



У Польшчы ад COVID-19 за мінулыя суткі памерлі 775 пацыентаў. Гэта другі самы высокі паказчык у краіне за ўвесь час эпідэміі і самы высокі паказчык восеньска-зімовай хвалі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. 

У ведамстве адзначаюць, што 73% памерлых не былі прышчэпленыя ад каронавіруса. Сярод памерлых, якія былі поўнасцю вакцынаваныя, 70% пакутавалі адначасова ад некалькіх іншых хранічных хвароб. Больш за 80% усіх памерлых – старэйшыя за 65 гадоў.

У Польшчы хваля захворванняў пасля піка ў пачатку снежня працягвае зніжацца. За апошнія суткі паведамілі пра васямнаццаць тысяч новых заражэнняў. На піку хвалі гэта было 27-29 тысяч у суткі.

Беларускае Радыё Рацыя

fot. PAP/Wojtek Jargiło