У Польшчы рэзкі скачок заражэнняў каронавірусам
5 месяцаў таму
Сёння Міністэрства здароўя Польшчы паведаміла пра 36 тысяч 995 новых выпадкаў заражэння. Памерлі 252 чалавекі, у якіх пацвердзілі кавід. Тыдзень таму было амаль удвая менш новых выпадкаў заражэння. На гэтым момант у бальніцах з кавідам знаходзіцца больш за 14 тысяч пацыентаў, у тым ліку больш за тысячу з іх – падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Дарэчы, у Польшчы скарацілі працягласць каранціну з 10 да 7 дзён для тых, якія не мелі кантактаў з заражанымі каронавірусам асобамі. Пакуль не зразумела, ці ёсць змены ў каранціне для тых, хто прыязджае з краін, што не ўваходзяць у зону Шэнген. Бо цяпер гэта 14 дзён.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]