У Польшчы школы пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне



Вучні 5-8 класаў пачатковых школ і ўсіх класаў сярэдніх навучальных устаноў будуць вучыцца дома з заўтрашняга дня. Завочнае навучанне працягнецца да 27 лютага.

— Чым больш малыя школьнікі, тым цяжэй ім даецца дыстанцыйнае навучанне, тым менш эфектыўнае дыстанцыйнае навучанне. Таму мы імкнуліся затрымаць у школе гэтых вучняў найдаўжэй, як толькі гэта можна, – сказаў міністр адукацыі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк.

Вучні 1-4 класаў пачатковых класаў і дашкольнікі працягваюць навучанне ў дзённым рэжыме.

Даты пачатку і заканчэння зімовых канікул у асобных правінцыях у 2021/2022 навучальным годзе застаюцца нязменнымі.

polskieradio.pl

Фота: Fotolia.com

[manual_related_posts]