У Польшчы супраць вайскоўца, які ўцёк у Беларусь, пачалі крымінальную справу



Польскі жаўнер Эміль Чэчко, які ўцёк у Беларусь заявіў, што на мяжы вайскоўцы штодня забівалі мігрантаў. Целы апошніх альбо закапаныя ў зямлю, альбо разарваныя ваўкамі.

Эміль Чэчко

– Ніколі не было такой сітуацыі, каб мы праводзілі мігрантаў і не забілі іх. Мы заўсёды забівалі, – сказаў польскі вайсковец, адказваючы на пытанне, што адбывалася на мяжы.
Туды проста павінен патрапіць Чырвоны Крыж і ўсё гэта расследаваць
, – заявіў Чэчко.
Раней Чэчко заявіў, што польскія вайскоўцы застрэлілі валанцёраў, якія хацелі дапамагчы мігрантам.

Раёння пракуратура Беласток – Поўнач  распачала праверку па факце дэзерцірства польскага жаўнера ў Беларусь. Цяпер следчыя высвятляюць, дзе знаходзіцца мужчына, каб прад’явіць  яму абвінавачанне. Разглядаеца магчымасць звароту ў суд аб заключэнні пад варту і ордэра на збеглага вайскоўца.

Польскі жаўнер Эміль Чэчка, які адбываў службу напольска – беларускай мяжы, належаў да 11-га мазурскага артылерыйскага палка 16-й Паморскай механізаванай дывізіі.

«У аддзеле вайсковых спраў раённй пракуратуры Беласток – Поўнач распачата праверка па справе аб злачынстве, прадугледжаным артыкулам . 339 ч. 3 КК. Таксама вынесена пастанова аб прад’яўленні абвінавачання Эмілю Ч», – паведаміла прэс-сакратар варшаўскай акруговай пракуратуры Аляксандра Скшыняж. Згодна з вышэйзгаданым палажэннем Крымінальнага кодэкса, вайсковец, які дэзерціруе за мяжу або знаходязчыся за мяжой адмяўляецца ад  вяртання ў краіну, падлягае пакаранню ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго да 10 гадоў. У пракуратуры паведамляюць, што цяпер следчыя ўстанаўліваюць месцазнаходжанне мужчыны, каб прадставіць яму абвінавачанне. Беларускі дзяржаўны памежны камітэт (ГПК) паведаміў, што польскі жаўнер папрасіў прытулку ў Беларусі.

У сваю чаргу камандуючы ўзброеных сілаў Польшчы Томаш Пятроўскі заявіў на брыфінгу, што СМІ Беларусі маніпулююць вайскоўцам Эмілем Чачко з мэтай прапаганды.
Ён таксама дадаў, што камандзіры польскага жаўнера, які ўцёк у Беларусь, былі звольненыя.

Таксама ў польскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што ў мінулую суботу Чэчко быў затрыманы ў горадзе Гіжыцк за кіраванне ў нецвярозым стане (меў у крыві 1,5 праміле алкаголю і быў пад уздзеяннем марыхуаны), пасля гэтага выпадку ён вярнуўся на службу на мяжы з Беларуссю.
«Некалькі месяцаў таму ён збіў сваю маці і трэба было выклікаць паліцыю», – распавяла яго знаёмая журналістам.

Беларускае Радыё Рацыя