У Польшчы сёлета будзе толькі сем гандлёвых нядзель



Сёлета ў Польшчы ўсе нядзелі павінны быць вольнымі ад гандлю.

Выключэннем з’яўляюцца толькі сем нядзель на год – дзве перад Каляднымі святамі, перад Вялікаднем, а таксама ў апошнія нядзелі студзеня, красавіка, чэрвеня і жніўня.

Згодна з законам, гандляваць у вольныя нядзелі можна таксама ў крамах на вакзалах, у пякарнях, аптэках, кветкавых крамах, а таксама там, дзе за прылаўкам стаіць уладальнік.

Абмежаванне гандлю па нядзелях у Польшчы ўвялі 1 сакавіка 2018 года. Спачатку свабодныя ад працы ў гандлі былі дзве нядзелі на месяц – першая і апошняя. У мінулым годзе можна было рабіць пакупкі толькі ў апошнюю нядзелю месяца.

polskieradio.pl