У Польшчы ў аптэках можна будзе бясплатна зрабіць тэст на каронавірус



З 27-га студзеня ў Польшчы ў аптэках можна будзе бясплатна зрабіць тэст на наяўнасць у арганізме каронавіруса. Кошты будзе аплачваць дзяржаўны Нацыянальны фонд аховы здароўя, а тэставанне будзе адбывацца без накіравання ўрача.

Аптэка, якая захоча прыступіць да праграмы ўсеагульнага тэставання, павінна мець асобнае памяшканне для працэдуры, а персанал прайсці падрыхтоўку.

Паводле фармацэўтаў, усеагульнае тэставанне будзе карыстацца немалым зацікаўленнем сярод насельніцтва, пра што можа сведчыць рост продажаў тэстаў: толькі ў снежні мінулага году польскія аптэкі прадалі амаль 1 млн штук экспрэс-тэстаў на антыген SARS-CoV-2.

У Польшчы ў аптэках можна таксама вакцынавацца супраць каронавіруса. Да сённяшняга дня толькі ў аптэках зроблена больш за 1 млн прышчэпак сярод грамадзян, старэйшых за 15 гадоў.

polskieradio.pl

Фота: wapteka.pl

[manual_related_posts]