У Польшчы ўшаноўваюць памяць першых ахвяр Другой сусветнай вайны (абноўлена)



79 гадоў таму пачалася Другая сусветная вайна. Гукам сірэн пачалася ў 4.45 цырымонія на гданскім палувостраве Вестэрплатэ. Прыкладна ў гэты час 1 верасня 1939 году гітлераўская Нямеччына напала на Польшчу.

Ва ўрачыстасцях ўдзельнічалі прэм’ер – міністр Польшчы, маршалкі абодвух Палат польскага парламента, ды міністры нацыянальнай абароны і ўнутраных спраў і адміністрацыі. У сваёй прамове прэм’ер- міністр Матэвуш Маравецкі заклікаў да еднасці.

Я ўпэўнены, што тыя, хто тут, на гэтай зямлі змагаліся за нашу незалежнасць, прагнулі б менавіта гэтага, бо яны выдатна ведалі, што няма больш каштоўнай рэчы для народу за незалежнасць. Таму давайце здзейснім іх мары пра тое, каб мы былі з’яднаныя у найважнейшыя дні.

У поўдзень у Беластоку завылі сірэны. У гэты час ля помніка Абаронцам Беластока прадстаўнікі ветэранаў, уладаў і сілавых структураў ушанавалі памяць абаронцаў горада і жаўнераў верасня. У гадавіну ІІ вайны і яе ахвяраў павінны памятаць усе, сказаў Cлавамір Назарук:

— Гэта вельмі важна, бо нам трэба памятаць. Як грамадзянам Рэспублікі Польшча і як беларусам. Трэба памятаць і хоць раз проста сімвалічна з нашага боку такі паклон даць тым, якія усё ж і за нас тую кроў пралівалі, а мы не ведаем іх імён, іх прозвішчаў.

У Беластоку прайшлі спецыяльныя службы у Царкве Уваскрасення Гасподняга. У 17 таксама адбудзецца каталіцкая літургія за ўсіх абаронцаў горада і забітых.

 

Беларускае Радыё Рацыя