У Польшчы ўзгадваюць ахвяр смаленскай катастрофы



Ва ўсёй Польшчы ўзгадваюць ахвяр катастрофы прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам, у якой загінула 96 чалавек. Сярод іх ураджэнец Нарваўскай зямлі, праваслаўны архіепіскап, брыгадны генерал Міран Хадакоўскі. У восьмую гадавіну смерці архіепіскапа ў манастыры ў Супраслі саслужылі памінальную службу за яго душу.

Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі:

Памятаю, разам адзначалі свята Войска Польскага, гэта было ў Гайнаўцы. Пасля мелі ўрачыстую сустрэчу.

– Шмат чаго зрабіў.

– Тут, як ён тут застаўся, была школа.

– Дапамагаў у складаных момантах, здавалася б, нават нязначным жэстам, а дадаваў сілы. Я сюды заўсёды прыходжу штогод.

Архіепіскап Міран з 1984 года быў архімандрытам Супраслькай лаўры, якую аднавіў пасля ваенных разбурэнняў. У 1998 годзе стаў біскупам гайнаўскім і праваслаўным ардынарыем Польскага войска. Парэшткі ўладыкі Мірана спачываюць цяпер у склепе царквы Дабравешчання ў Супраслі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара