У Польшчы ўзнавіўся пратэст маладых лекараў
У Польшчы ўзнавіўся пратэст-галадоўка маладых лекараў. Як паведаміў прэс-сакратар прафсаюза лекараў Даніэль Лушчэўскі сустрэча мэдыкаў з прэм’ерам Польшчы Бэатай Шыдла не прынесла спадзяваных вынікаў.
Прадстаўнікі Аб’яднання лекараў-рэзідэнтаў вярнуліся ў Дзіцячы клінічны шпіталь Варшаўскага мэдыцынскага ўніверсітэту, дзе з 1 кастрычніка група маладых медыкаў трымае галадоўку. Лекарская рэзідэнтура ў Польшчы па асобных спецыяльнасцях працягваецца да шасці гадоў. Цягам гэтага часу лекары-рэзідэнты зарабляюць вельмі малыя грошы, якія амаль раўняюцца мінімальнай зарплаце ў краіне. Медыкі аб’явілі галадоўку, каб дамагчыся павышэння зарплатаў
Сёння, 13 кастрычніка, акцыю салідарнасці і падтрымкі з пратэстоўцамі правялі студэнту-медыкі з Беластоку.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Кроквы
