У Польшчы захоўваецца вялікая смяротнасць ад каронавіруса



За мінулыя суткі ў Польшчы быў выяўлены 31 331 новы выпадак заражэння каронавірусам. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 333 пацыенты. Былы галоўны санітарны інспектар Польшчы Марэк Прасабкевіч заявіў аб тым, што вялікая колькасць смерцяў, якая ў апошні час утрымліваецца на ўзроўні 300 выпадкаў штодня, выклікае вялікі непакой:

Самая вялікая рызыка лятальнага сыходу тычыцца непрышчэпленых. Сярод вакцыянаваных смерці ў выніку каронавіруса здараюцца вельмі рэдка, і пераважна ў выпадку пацыентаў, якія церпяць на іншыя цяжкія і хранічныя захворванні, у тым ліку, на аналагічныя і сардэчна-сасудзістыя хваробы. У цяперашні час у лякарнях па ўсёй Польшчы з дыягназам «каронавірус» лечыцца 18 912 пацыентаў, на каранцін скіраваны больш за 360 тысяч чалавек.

[manual_related_posts]