У Польшчы затрымалі 23 мігрантаў, якія прыйшлі з боку Беларусі



Чарговыя зводкі з беларуска-польскай мяжы апублікавала Памежная служба суседняй краіны.

Геаграфічная прыналежнасць мігрантаў уражвае — ад Камеруна і Сенегала да Індыі і Пакістана. Курдаў, якія дамінавалі падчас вострай фазы міграцыйнага крызісу, сярод затрыманых няма. 

За ўчорашні дзень і сённяшнюю раніцу ў Польшчы затрымалі 23 замежнікаў, якія спрабавалі трапіць у краіну з Беларусі.

13 чалавек — з Емена, Сенегала і Індыі — былі затрыманыя ўчора ў раёнах Дубічаў-Царкоўных, Чарамшы і Белавежы. Яшчэ 10 — з Лівана, Камеруна, Пакістана і Сенегала — затрымалі ў раёне Мельніка.

[manual_related_posts]