У Польшчы затрымалі групу беларусаў, якія зараблялі на «аўтападставах»
Год таму
Група моладзі – 25-гадовы паляк, дзве дзяўчыны і хлопец (18-19 гадоў) з Беларусі затрыманыя ў Польшчы. Кампанія падазраецца ў махлярстве на „аўтападставах”. Ім пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Па дадзеных праваахоўнікаў Слупска, у перыяд з траўня па жнівень гэтага года маладыя людзі правакавалі дробныя дарожна-транспартныя здарэнні, паведамлялі ў паліцыю, а затым праз інтэрнэт заяўлялі пра траўмы. За чатыры месяцы страхавальнікі выплацілі ім па фальшывых даведках суму, эквівалентную 52 тысячам даляраў. Следства працягваецца.
Фота pomorska.policja.gov.pl