У Польшчы затрымалі падазраванага ў супрацоўніцтве з беларускім КДБ
20 гадоў таму
10 кастрычніка супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымалі мужчыну, які падазраецца ў супрацоўніцтве з беларускімі спецслужбамі. Мужчына арыштаваны, паведамляе пракуратура Польшчы.
Пракурор Мазавецкага аддзялення Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве прад’явіў затрыманаму абвінавачанне ў шпіянажы на карысць спецслужбаў Беларусі (KДБ) супраць інтарэсаў Рэспублікі Польшча, якое кваліфікуецца па арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.
Па хадайніцтве пракурора суд прымяніў да падазраванага меру стрымання ў выглядзе часовага арышту тэрмінам на тры месяцы.
