У Польшчы завяршаецца перапіс насельніцтва
У Польшчы сёння завяршаецца ўсеагульны перапіс насельніцтва і жытла за 2021 год. Для нас, беларусаў, вельмі істотнымі былі пытанні адносна нацыянальнасці, роднай мовы і канфесіі – кажа Вольга Нестэрук, народная майстрыха з Крывятыч, што на Бельшчыне, якая удзельнічала ў перапісе карыстаючыся першай магчымасцю – праз Інтэрнэт.
„Сказала праўду. Нацыянальнасць беларуская, мова нашая, простая гаворка, як у нас гавораць, а веравызнанне праваслаўнае. Я увесь час так размаўляю. Памятаю яшчэ свайго дзеда, які казаў, што мы беларусы”.
Усеагульны перапіс насельніцтва і жытла за 2021 У Польшчы праводзіўся з 1 красавіка. Грамадзяне Краіны ды ўсе, хто ў ёй пражывае часова, былі абавязаны прыняць ўдзел і маглі гэта зрабіць трыма спосабамі. Праз адпаведную Інтэрнэт–старонку, у адмысловых пунктах перапісу ў сваіх мясцовасцях або парз тэлефон пры дапамозе перапісчыка.
Беларускае раыдыё Рацыя
