У польскіх памежнікаў зноў кідалі камяні



Учора, 18 снежня, група з 20 мігрантаў паспрабавала штурмам узяць польскую мяжу на ўчастку, які ахоўвае аддзел польскай памежнай службы ў Чарэмсе, паведаміла Памежная служба Польшчы ў Твітэры.

Мігранты кідалі камяні ў польскіх службоўцаў. Усіх парушальнікаў затрымалі. Агулам за 18 снежня беларуска-польскую мяжу паспрабавалі нелегальна перайсці 76 мігрантаў. 

З пачатку года мяжу з Польшчай спрабавалі нелегальна перайсці больш за 39 тысяч чалавек.