У польскіх школах гучаць апошнія званкі



23-га чэрвеня вучні і настаўнікі завяршаюць навучальны год. Гэта перыяд падсумаванняў працы ды падзеяў, якія праходзілі ў двухсеместравым перыядзе ў пачатковых школах, гімназіях ды ў ліцэях. Зараз перад школьнікамі і настаўнікамі два месяцы летніх канікулаў.

Пра стаўленне да завяршэння навучальнага года мы спыталіся ў вучняў Комплексу школ з дадатковай беларускай мовай навучання ў Орлі:

– Хацелася б застацца ў гэтай школе, бо тут мне ўсё знаёма, але з іншага боку хочацца пазнаёміцца з іншымі людзьмі ў іншай школе.

– У школе было вельмі добра, але мы ўжо стаміліся і хочацца крышку адпачыць. Усе цешацца, што надышлі канікулы.

– Вядома, буду сумаваць па гэтай школе, па настаўніках і па сваіх сябрах. Я 10 гадоў вучылася тут.

З верасня наступнага навучальнага года – 2017/2018 у польскіх школах будзе ажыццяўляцца замена гімназіяў, а школы вернуцца да даўняй 8-класавай сістэмы.

 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара