У праваслаўных вернікаў пачаўся Успенскі пост



У праваслаўных вернікаў пачаўся Успенскі пост. Гэта пачатак 13-дзённага перыяду ў час якога вернікі, сярод іншага, адмаўляюцца ад спажывання мяса, завяршэннем якога стане свята Успення Прасвятай Багародзіцы, што пройдзе 28-га жніўня.

Кажа настаяцель прыходу Уваскрасення Гасподняга ў Бельску айцец Андрэй Мінько:

– Гэты пост кароткі, ён пачынаецца ад свята Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, а таксама ветхазаветных узгадак. Гэта асаблівы дзень у царкоўнай традыцыі, які называецца Першы Спас, у гэты дзень асвячаецца вада.

У час Успенскага паста вернікі таксама будуць адзначаць свята Праабражэнне Гасподняга.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя