У пунктах пракату BiKeR у Беластоку з’явіліся тандэмы
Дзесяць новых тандэмаў з’явілася на станцыях гарадской сістэмы ровараў на пракат BiKeR у Беластоку. Жыхары змогуць карыстацца імі на тых жа самых умовах, што і аднаасабовымі роварамі.
Гэта таксама магчымасць для невідушчых асобаў падарожнічаць па горадзе з апекуном-вадзіцелем, лічаць прадстаўнікі горада.
Ян Царыкевіч, прадстаўнік польскага Саюзу сляпых:
– Для людзей з праблемі зроку гэта мажлівасць выйсці з дому, наведаць новя мясціны і добра правесці вольны час.
Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:
– Гэтымі тандэмамі могуць скарыстацца асобы, якія да гэтай пары не ездзілі на роварах, напрыклад, з-за праблем са зрокам. Але імі могуць зацікавіцца і іншыя асобы, напрыклад, закаханыя.
Пакупка ровараў каштавала гораду 61 тысячу злотых.
Калі будзе зацікаўленне, горад купіць чарговыя тандэмы.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара