У Райску адзначылі юбілей “Згодных макаў”



У вёсцы, што ў гміне Бельск Падляшскі, адбыўся канцэрт з нагоды 35-годдзя гэтага калектыва. “Менавіта зараз можна адчуць, што час хутка бяжыць”, –  кажа Вера Фядорук:

–  Нас трохі менш засталося. Нас старых, якія і раней былі, засталося 5. Астатнія пазней прыйшлі да нас. Адна з Грыневіч прыйшла, з Гацькоў і Стацэвіч. Прайшло столькі гадоў. На наступны год не плануем нічога, ужо гады бяруць сваё. У бліжэйшую суботу паедзем да Саколкі, а далей не ведаем. Здароўе пакажа. Ужо ранейшых сіл няма.

Акрамя “Згодных макоў”, выступілі шматлікія калектывы з рэгіёна, а таксама госці з Беларусі. Сярод іх былі, між іншымі, “Верасы” з Чыжоў, “Астэрыя” з Бельска Падляшскага і “Купалінка” з Менска.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара