У Раманаўцы адзначылі свята вёскі



У вёсцы, Раманаўка, што на Семятыччыне, святкавалі юбілей 104-годдзя прысваення назвы. Угодкі пачаліся з малітваў ля мясцовай капліцы з іконай св.Спаса, дзе і выступілі хоры з рэлігійным рэпертуарам. Потым імпрэза працягвалася пад мясцовай святліцай, дзе выступілі калектывы з Бельска Падляшскага ды з Беларусі.

Кажа Эдуард Пішчык з калектыву «Хаціславяне», з Хаціслава, што на Берасцейшчыне:

— Нам заўсёды прыемна быць на падобных святах. У нас таксама праходзяць такія святы вёскі, і нашай роднай вёскі Хаціслаў таксама штогод. Нам прыемна спяваць тут ля нашых беларусаў. Мы адчуваем еднасць з беларусамі і нам заўсёды прыемна прыязджаць сюды.

Галоўным арганізатарам падзеі быў Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Свята вёскі Раманаўка прайшло таксама ў мажах Еўрапейскіх дзён спадчыны, ды Беларускіх этнаграфічных майстар-класаў Надбужанскай Зямлі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя