У Расеі выйдзе мультфільм-агітка „Крэпасць”



Расейскі паўнаметражны мультфільм „Крэпасць” выйдзе на экраны ў 2015 годзе.

Як паведамляе сайт студыі анімацыйнага кіно „Мельница” сюжэт мультфільма наступны: Польскае войска стаіць пад сценамі Смаленска – горад у аблозе. Але ваявода Шэін і яго салдаты не маюць намеру здавацца. А калі б не памочнікі пекара Філімона – хлапчукі Сашка і Фёдар, польскі кароль увайшоў бы ў горад даўным-даўно. Фёдар уладкоўваецца пісарам да дзяка, а Сашка лепіць бомбы з цеста і спрабуе выклікаць Цара-Вогненную Дзіду на дапамогу абложаным. Трэба даведацца, хто ж здраднік і перахітрыць падступных ворагаў.

[Not a valid template]

Фота melnitsa.com