У рэчцы Супрасль мор рыбы
У рэчцы Супрасль на Падляшшы адзначаны мор рыбы. Ужо вядома і прычына – на літр вады прыходзіцца ўсяго 1-2 міліграмы кіслароду, і гэта надзвычай нізкі ровень. Да гэтай сітуацыі прывялі высокія тэмпературы і вялікая паверхня выпарвання, але таксама і ранейшыя залевы. Пры гэтым норма насычанасці вады кіслародам складае 7 міліграмаў на літр.
Найгоршая сітуацыя склалася на ўчастку ракі ад горада Супрасль да Васількава. Пры гэтым у вадзе не выявілі ніякіх хімічных забруджванняў. Пачынаючы ад суботы, выратавальнікі ажыццяўляюць працэс насычэння вады ў рацэ кіслародам, адначасна рыбакі і валанцёры збіраюць мёртвую рыбу для ўтылізацыі. Карыстацца ракой на названым участку цяпер забаронена. Дзеіць крызісны штаб.
Беларускае Радыё Рацыя
фота мае ілюстрацыйны характар
