У Саках асвяцілі Дзмітрыеўскую царкву
Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава асвяціў царкву ў вёсцы Сакі, што каля Кляшчэляў на Падляшшы. Святыня з канца XVIII стагоддзя, патронам якой з’яўляецца велікамучанік Дзмітрый Салунскі цягам апоўніх гадоў прайшла грунтоўны рамонт. «Дзякуем Богу і ўсім вернікам, якія нам дапамагалі» – кажа архімандрыт Цімафей, настаяцель Дзмітрыеўскага манастыра ў Саках:
— Другая Пасха і прастольнае можна сказаць свята — вялікая ўрачыстасць асвячэння. Я думаю, што за 15 гадоў існавання манастыра гэта найбольшае свята. Гэтая царква, наколькі мы ведаем, была асвечаная ў 1890 святаром, але поўнае архіерэйскае асвячэнне адбылося сёння.
На малітвы ў царкве на Дзмітрыеўскай горцы, найбольш вернікаў збіраецца ў час святкавання Прэабражэння Гасподняга, таму і часта называюць гэтае месца Малой Грабаркай. Сам Дзмітрыеўскі манастыр у вёсцы Сакі існуе з 2001 года.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
